ПАРЕ ушанавала загінулых у Мінску хвілінай маўчання

12.04.2011 14:14
Архив Редакция

Раніцай 12 красавіка Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) пачала пасяджэнне з хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах тэракту ў беларускім метро. "Ад імя асамблеі я рашуча асуджаю тэрарыстычны акт, які адбыўся ў мінскім метро", — заявіў кіраўнік Асамблеі Меўлют Чавушаглу.

«Выбух, які забраў жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўмаваў многіх іншых, з’яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАРЕ. Я хачу выказаць нашыя глыбокія спачуванні сем’ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем’ямі», — цытуе палітыка прэс-служба ПАРЕ.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 11 красавіка ў выніку выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску загінула 12 чалавек, вядомыя прозвішчы дзевяці з іх. Колькасць пацярпелых складае 204 чалавекі.

Как вам новость?
Головоломки