Паркінг на Кастрычніцкай будзе каштаваць Мінску 33 млн. даляраў

04.10.2010 12:55
Архив Редакция

Будаўніцтва новага падземнага паркінгу на Кастрычніцкай плошчы будзе каштаваць Мінску 100 млрд. рублёў (33 млн. даляраў). На думку экспертаў, стаянка дазволіць разгрузіць цэнтр горада ад вялікай колькасці аўтамабіляў. Працы па стварэнні аб'екту пачнуцца ўвесну 2011 года. Гарадскія ўлады паставілі задачу ўвесці паркінг ў эксплуатацыю ў 2012 годзе.

Плануецца, што стаянка будзе мець чатыры ўзроўні і змяшчаць 600 машын. Уезд будзе арганізаваны з вуліцы Энгельса. Акрамя таго, архітэктары прапануюць злучыць паркінг з падземным гандлёвым цэнтрам «Купалаўскі», перадае БелТА.

Заказчыкам аб’екту выступае КУП «Мінская спадчына», генеральным праектоўшчыкам — інстытут «Мінскпраект», генеральным падрадчыкам — ААТ «Мінскпрамбуд».

«У цяперашні час абгрунтаванне інвеставання праходзіць экспертызу, таму казаць больш дэталёва аб праекце пакуль заўчасна», — сказаў дырэктар КУП «Мінская спадчына» Павел Шыкунец.

Цяпер разглядаецца варыянт фінансавання будаўніцтва паркінгу ў 2010-2011 гадах з бюджэту горада. У далейшым не выключана, што будзе ўзяты крэдыт пад гарантыі Мінгарвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки