Парламент Беларусі прыняў законапраект аб амністыі ў першым чытанні

06.05.2010 16:05
Архив Редакция

Беларускія дэпутаты шостага траўня прынялі ў першым чытанні праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Як паведаміў у парламенце міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, па папярэдніх ацэнках МУС, у выніку амністыі можа быць вызвалена з выпраўленчых устаноў закрытага тыпу каля 2 230 чалавек.

Па словах Анатоля Куляшова, з выпраўленчых устаноў адкрытага тыпу будзе вызвалена каля 900 чалавек, скароцяць тэрмін пакарання 9 300 асуджаным. Па меркаванні міністра, амніставанне зняволеных не акажа істотнага ўплыву на крымінагеннае становішча ў краіне, перадае БелТА.
Анатоль Куляшоў падкрэсліў, што адметная асаблівасць цяперашняй амністыі ад папярэдніх — яе антыкарупцыйная скіраванасць. У гэты раз пашырана кола асобаў, якія здзейснілі карупцыйныя злачынствы, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне амністыі. У прыватнасці, яна не закране ўсіх асобаў, асуджаных за падобнага роды злачынства.
Адказваючы на пытанне дэпутатаў пра суму зэканомленых у выніку амністыі сродкаў, Анатоль Куляшоў сказаў, што гэта проста падлічыць, калі памножыць лік амніставаных на 500 тыс. рублёў. Менавіта ў такую суму, па яго словах, абыходзіцца падаткаплатнікам утрыманне аднаго зняволенага ў месяц. Міністр таксама дадаў, што ўсе зэканомленыя сродкі застануцца ў сістэме Дэпартамента выканання пакарання і будуць накіраваны на ўдасканаленне ўмоваў утрымання.

Как вам новость?
Головоломки