Парламент Беларусі: мы не збіраліся прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асетыю

11.11.2010 13:27
Архив Редакция

Беларускі парламент не збіраўся прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асетыю, заявіў 11 лістапада старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч. "Перад беларускім парламентам не ставілася задача прымаць рашэнне аб прызнанні або непрызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Мы проста вывучалі гэтае пытанне без прыняцця нават рэкамендацыйнага рашэння", — адзначыў ён.

«Рашэнне будзе прымаць прэзідэнт. Пасля наведвання Абхазіі, Асетыі і Грузіі дэпутаты падалі свой даклад прэзідэнту, і цяпер рашэнне за ім», — цытуе РИА «Новости» беларускага дэпутата.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што яго краіна дагэтуль не прызнала Абхазію і Паўднёвую Асетыю, бо Расія не выказала жадання падтрымаць Мінск у вырашэнні тых праблемаў, якія маглі б у яго паўстаць пасля прызнання закаўказскіх рэспублік, нагадвае Корреспондент.net.У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў раней паведаміў, што беларускі лідар абяцаў прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю ў прысутнасці пяці прэзідэнтаў краін-членаў АДКБ.Акрамя Расіі незалежнасць дзвюх рэспублік прызналі Нікарагуа, Венесуэла і Рэспубліка Науру. Грузія па-ранейшаму лічыць Паўднёвую Асетыю і Абхазію сваімі тэрыторыямі, якія акупавалі расійскія войскі.

Как вам новость?
Головоломки