Парламент Беларусі рыхтуе "зачыстку" падатковага заканадаўства

20.10.2010 10:40
Архив Редакция

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы рыхтуецца да разгляду законапраекта аб унясенні зменаў у асобныя законы па пытаннях падаткаабкладання ў Беларусі. Як растлумачыў старшыня камісіі Аляксандр Антоненка, па сутнасці, будзе праведзена своеасаблівая "зачыстка" нацыянальнага падатковага заканадаўства.

Паводле слоў дэпутата, новы законапраект дасць магчымасць прывесці нацыянальнае заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з Падатковым кодэксам. Так, пасля таго як у дзеянне ўступіла Асаблівая частка Падатковага кодэкса ў Беларусі змяніўся парадак выплаты акцызаў у дачыненні да тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі. У сувязі з гэтым з закона аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абарачэння алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту плануецца выключыць нормы, якія прадугледжваюць спагнанне авансавых плацяжоў па акцызах, перадае БелТА.

Аляксандр Антоненка адзначыў, што з некаторых законаў будуць выключаны асобныя палажэнні, якія тычацца сферы падаткаабкладання. Адзіным дакументам, які будзе рэгуляваць такія адносіны, стане Падатковы кодэкс. «Такім чынам, у Беларусі працягваецца планамерная праца па сістэматызацыі і спрашчэнні заканадаўчай базы», — падкрэсліў дэпутат.

Как вам новость?