Парламент Беларусі запросіць для назірання за выбарамі замежных калегаў

29.09.2010 11:11
Архив Редакция

Парламент Беларусі абавязкова запросіць паўдзельнічаць у якасці назіральнікаў на будучых выбарах прэзідэнта прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч.

Паводле слоў беларускага парламентарыя, у цяперашні час дэпутаты і члены Савета рэспублікі абмяркоўваюць, каго са сваіх замежных калегаў запрасіць для кароткатэрміновага і доўгатэрміновага назірання за будучымі выбарамі. Адпаведнае рашэнне парламент плануе прыняць у найбліжэйшы час, перадае БелТА.

«Ужо вядома, што запрашэнні Нацыянальнага сходу Беларусі абавязкова атрымаюць прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Міжпарламенцкай асамблеі СНД. З нагоды прадстаўнікоў іншых замежных парламентаў ідзе актыўная дыскусія, галоўны аспект якой — нікога не забыць і нікога не пакрыўдзіць», — растлумачыў Сяргей Маскевіч.

Паводле выбарчага заканадаўства Беларусі, права запрашаць замежных назіральнікаў на выбары маюць прэзідэнт, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет міністраў, міністэрства замежных спраў і Цэнтральная выбарчая камісія.

У цяперашні час у Беларусі з візітам знаходзіцца тэхнічная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Яна павінна вызначыць тэрміны і склад місіі АБСЕ для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў нашай краіне.

Как вам новость?
Головоломки