Парламент можа ўзаконіць нефармальную адукацыю

12.10.2010 10:38
Архив Редакция

У Кодэкс аб адукацыі, які павінен быць прыняты падчас восеньскай сесіі парламенту, могуць увайсці прапановы беларускіх і замежных спецыялістаў у сферы нефармальнай адукацыі. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.

У рамках III Фестывалю нефармальнай адукацыі, які прайшоў 8-10 кастрычніка ў Мінску,  Аляксандр Шацько сказаў: «На сённяшні дзень казаць, што адукацыя сфармавана і ўносіць у яе якія-небудзь элементы не трэба — рана і, верагодна, бессэнсоўна. Таму ўсе прысутныя тут прадстаўнікі нефармальнай адукацыі не толькі з Беларусі, але і з замежных краін могуць зрабіць вельмі сур’ёзны ўнёсак у развіццё адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь».

Паводле слоў парламентарыя, у хуткім часе выйдзе і ўступіць у сілу перагледжаны Кодэкс аб адукацыі, у якім вельмі шмат спрэчных момантаў, перадае БелаПАН.

«Я спадзяюся, што ў дадзены кодэкс увойдуць шматлікія жаданыя, і намі ў тым ліку, моманты, якія тычацца нефармальнай адукацыі, таму што асабліва ў адукацыі дарослых неабходны высілкі ўсіх структур, не толькі дзяржаўных», — дадаў Аляксандр Шацько.

Плануецца, што Кодэкс аб адукацыі дазволіць стварыць адзіны механізм прававога рэгулявання на аснове ўжо існых адукацыйных законаў.

Как вам новость?