Парламент не будзе расследаваць прычыны выбуху на "Пінскдрэве"

03.11.2010 11:38
Архив Редакция

Парламент Беларусі не плануе ствараць асобную камісію па расследаванні выбуху на СТАА "Пінскдрэў — ДСП". Пра гэта паведаміла дэпутатка па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Зінаіда Мандроўская.

«На месцы трагедыі з першага ж дня працуюць спецыялісты, якія павінны ў выніку растлумачыць прычыну ўсяго таго, што адбылося. Але папярэдне, гэтая трагедыя адбылася ў сувязі са збегам акалічнасцяў: перш за ўсё чалавечага фактару і небяспекі дрэваапрацоўчай вытворчасці», — растлумачыла дэпутатка.

Па словах Зінаіды Мандроўскай, на сённяшні дзень кіраўніцтва прадпрыемства, дзе адбылася трагедыя, аказвае неабходную матэрыяльную і маральную дапамогу пацярпелым, спрабуе зняць стрэсавую сітуацыю, якая ўзнікла на заводзе, і адначасова аднаўляе вытворчасць.

«Магчыма, гэта заўчасна з майго боку, але дзяржава рыхтуе ўказ прэзідэнта аб тым, каб агульная сума выплат пацярпелым была не меншая за 50 млн. рублёў, а сем’ям загінулых не менш за 100 млн. рублёў. Гэта сур’ёзныя сумы, якія хоць на невялікую долю, магчыма, акажуць дапамогу сем’ям пацярпелых», — распавяла Зінаіда Мандроўская.

Дэпутат: парламент не павінен разбірацца ў сітуацыі ў Пінску

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Генадзь Давыдзька таксама лічыць, што беларускі парламент не павінен разбірацца ў тым, што адбылося на СТАА «Пінскдрэў-ДСП». «Чаму беларускі парламент павінен сачыць за гэтай сітуацыяй? Ёсць дэпутат ад гэтай акругі, які павінен ад імя народа і сваіх выбаршчыкаў спрабаваць разабрацца ў гэтай сітуацыі. А пры чым тут беларускі парламент?», — цытуе дэпутата Ale.by.

«У нас МНС валодае неабмежаванай уладай. Дапусцім, у прадпрыемства няма грошай, а яны ўвесь час настойваюць, каб былі ўжытыя супрацьпажарныя новаўвядзенні. І прадпрыемства замест таго, каб разбірацца вымушана, займацца купляй імпартных лічыльнікаў, датчыкаў, і іншых супрацьпажарных матэрыялаў», — заявіў Генадзь Давыдзька.

«Пінскдрэў» абвясціў жалобу да студзеня 2011 года

Як стала вядома журналісту Тэлеграфа, кіраўніцтва ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў «афіцыйна аб’явіла жалоба. Кампанія адмяніла ўсе культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку святкаванне 130-годдзя холдынгу. Жалоба працягнецца да 1 студзеня 2011 года.

«Кіраўніцтва ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» шчыра дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавым да трагедыі, якая адбылася 25 кастрычніка на СТАА «Пінскдрэў — ДСП». У кампанію штодня дасылаюць спачуванні ад розных арганізацый і проста неабыякавых да гэтай бяды людзей. Усе іх можна прачытаць у кнізе спачуванняў, якая знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку холдынгу па адрасе вул. І.Чуклая, 1. Любы ахвочы можа прыйсці сюды і выказаць сваё спачуванне да дадзенай аварыі», — адзначылі ў кампаніі.

Как вам новость?
Головоломки