Парламент не ратыфікуе дамову аб Мытным саюзе на гэтай сесіі

29.06.2010 11:17
Архив Редакция

Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі 30 чэрвеня правядуць сумеснае паседжанне, на якім не плануецца разгляд законапраекту аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным саюзе.

У гэты дзень парламентарыі заслухаюць справаздачу першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі аб працы прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу краіны. Пасля чаго ўрад адкажа на пытанні дэпутатаў, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Таксама дэпутаты разгледзяць у першым чытанні шэраг законапраектаў.

30 чэрвеня адбудзецца закрыццё чацвертай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Беларусь, Расія і Казахстан заключылі шэраг пагадненняў па мытным
рэгуляванні ў
рамках Мытнага саюза ў снежні 2008 года. З першага студзеня 2010 года
для трох краін пачаў дзейнічаць адзіны мытны тарыф у рамках Мытнага
саюза, а з першага ліпеня павінен быў уступіць у сілу Мытны кодэкс трох
краін.

Аднак ўступленне ў сілу трохбаковага дакумента апынулася
пад пытаннем праз патрабаванні Беларусі да Расіі адмяніць экспартныя
пошліны на нафту і нафтапрадукты. У выніку 28 траўня Расія і Казахстан
падпісалі дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюза на двухбаковай аснове і
прапанавалі Мінску далучыцца да яго пазней.

Как вам новость?
Головоломки