Парламент не ўключыў выбары ў парадак дня пазачарговай сесіі

07.09.2010 11:45
Архив Редакция

У Мінску 7 верасня пачала сваю працу пятая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Як заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, яна была склікана для аператыўнага прыняцця пакету дакументаў бюджэтна-фінансавай і падатковай сферы. Прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў парламент не ўключыў у парадак дня.

Па словах спікера беларускага парламенту, законапраекты, якія плануюць разгледзець дэпутаты, маюць вызначальнае значэнне для забеспячэння ўстойлівага развіцця Беларусі. «Яны закліканы стварыць належныя ўмовы для росту дабрабыту беларускіх грамадзянаў, а таксама ў значнай ступені зменяць ўмовы вядзення бізнэсу ў краіне», — падкрэсліў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што, паводле даручэння прэзідэнта Беларусі, падобныя дакументы павінны ўводзіцца ў дзеянне не раней чым праз тры месяцы з дня падпісання. Гэты час адводзіцца на тое, каб суб’екты гаспадарання і грамадзяне маглі падрыхтавацца да працы ў новых умовах, а дзяржаўныя органы — прывесці ў адпаведнасць з прынятымі нормамі падзаконныя акты.

«Інавацыйны характар законапраектаў, занесеных у парадак дня, — гэта вынік дзейнасці па ўдасканаленні заканадаўства, накіраванай на нейтралізацыю негатыўных наступстваў глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу, мадэрнізацыю нацыянальнай эканомікі, стымуляванне інвестыцыйнай і дзелавой актыўнасці ў краіне», — заявіў Уладзімір Андрэйчанка.

Так, па словах спікера, папраўкі ў Падатковы кодэкс накіраваны не толькі на далейшае спрашчэнне падатковай сістэмы, але і на змяншэнне падатковай нагрузкі на прадпрыемствы. Напрыклад, плануецца істотна скараціць колькасць плацяжоў, спрасціць працэдуры іх спагнання. Акрамя таго, па словах Уладзіміра Андрэйчанка, змест кодэксу стане больш даступным для ўспрымання і зразумелым не толькі спецыялістам, але і шараговым грамадзянам.

Акрамя таго, як распавёў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў, на пазачарговай сесіі парламенту абмяркуюць праект рэспубліканскага бюджэту на 2011 год. Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, у ім закладзеныя дзве стратэгічныя задачы: забяспечыць падтрымку рэальнага сектару эканомікі (у прыватнасці, у інавацыйнай сферы) і захаваць сацыяльную накіраванасць бюджэту і дасягнуты ўзровень дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

У цэлым, праекты законаў, якія разгледзяць дэпутаты, закліканы надаць новы імпульс для інтэнсіўнага развіцця канкурэнтаздольнай эканомікі і павышэння ўзроўню і якасці жыцця людзей, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки