Парламент выступіў за павышэнне сацыяльнай адказнасці бізнэсу

21.07.2010 09:15
Архив Редакция

Галоўным напрамкам заканатворчай дзейнасці парламентаў свету павінна стаць павышэнне сацыяльнай адказнасці бізнэсу. Такое меркаванне выказаў 20 ліпеня старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на 3-й Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў у Жэневе.

«Беларускі парламент лічыць, што вызначальным напрамкам заканатворчай дзейнасці павінна стаць павышэнне адказнасці бізнэсу праз яго больш шырокі ўдзел у забеспячэнні сацыяльнай падтрымкі найменш абароненых груп насельніцтва, недапушчэнні пагаршэння сітуацыі на рынку працы, справядлівым размеркаванні фінансавых патокаў», — заявіў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер беларускага парламенту перакананы, што намаганні заканадаўцаў трэба сфакусаваць на арганізацыі «незалежнага аналізу стану сацыяльнай сферы для своечасовага прыняцця эфектыўных мераў, якія дазваляюць забяспечыць абарону асноўнага права чалавека — права на годнае і сумленнае жыццё».

У якасці прыкладу Уладзімір Андрэйчанка прывёў Беларусь, дзе «ў перыяд крызісу былі прынятыя рашэнні, накіраваныя на перавод персаналу на няпоўную занятасць замест звальненняў».

«Часткова занятыя грамадзяне атрымалі магчымасць ўладкоўвацца на паралельную працу праз цэнтры працаўладкавання з захаваннем ранейшага працоўнага месца. Былі ўнесены змены ў нарматыўную базу, узмацнілі забарону на дыскрымінацыю пры найманні супрацоўнікаў. Таксама ўведзены папраўкі ў заканадаўства, якія замацавалі стопрацэнтныя дзяржаўныя гарантыі банкаўскіх укладаў», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Как вам новость?
Головоломки