Парламенты Беларусі і Украіны плануюць паглыбляць супрацоўніцтва

10.12.2010 13:05
Архив Редакция

Парламенты Беларусі і Украіны маюць намер больш інтэнсіўна супрацоўнічаць адзін з адным. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі заявіў 9 снежня на трэцім пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Беларусі і Вярхоўнай рады Украіны, што Беларусь і Украіна далёка не вычарпалі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва.

На думку Віктара Гумінскага, у бакоў ёсць шырокае поле дзеянняў па стварэнні сумесных прадпрыемстваў у галіне машынабудавання, хіміі, ваенна-прамысловага комплексу, лёгкай, харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, мабілізацыі фінансавых і інвестыцыйных рэсурсаў. У паспяховай рэалізацыі двухбаковых праектаў у гэтых галінах, важная роля належыць нацыянальным парламентам, перакананы віцэ-спікер Беларусі.

Беларускія і ўкраінскія парламентарыі дамовіліся засяродзіць увагу на ўмацаванні падмурка для эфектыўнага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва па напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Акрамя таго, удзельнікі міжпарламенцкай камісіі прынялі рашэнне актывізаваць сумесную дзейнасць па далейшым развіцці плённага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове, перадае БелТА.

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўдзельнікі камісіі лічаць ўзаемную падтрымку парламентарыяў Беларусі і Украіны ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Наступнае пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве плануецца правесці ва Украіне ў 2011 годзе.

Как вам новость?
Головоломки