Партанскі: Расія будзе змушаць Беларусь падымаць шэраг пошлін

05.04.2010 09:50
Архив Редакция

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гандлёвай палітыкі ДУ-ВШЭ Расіі Аляксей Партанскі ўпэўнены, што створаны цяпер паміж Казахстанам, Беларуссю і Расіяй саюз пакуль нават не адказвае класічнаму вызначэнню мытнага саюза, пазначанаму ў ГАТТ. Эксперт таксама лічыць, што Расія будзе змушаць Беларусь і Казахстан падымаць шэраг пошлін.

«Класічнае вызначэнне мытнага саюза — гэта бязмытны гандаль паміж краінамі-чальцамі саюза і ўзгодненыя памеры мытных пошлін для трэціх краін. Аднак у нас значная доля гандлю выведзена з-пад прынцыпаў МС. Менавіта пра гэта нядаўна нагадаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад сваім адлётам у Венесуэлу», — адзначыў аналітык.

Па словах эксперта, Масква і Мінск дагэтуль не могуць па-сяброўску ўладзіць нафтавы канфлікт. «Калі б Мытны саюз ствараўся па класічных прынцыпах, дык для Беларусі былі б знятыя тыя бар’еры пры імпарце нафты, якія дзейнічаюць сёння па патрабаванні Расіі», — падкрэсліў Аляксей Партанскі, паведамляе партал RB.ru.

«Расія ўжо заплаціла за Мытны саюз высокі кошт. У чэрвені Расія прыпыніла працэс далучэння да СГА, фактычна адмовіўшыся ад сваёй найважнейшай мэты. Цяпер зусім незразумела, як злучыць абавязкі ў рамках МС з абавязкамі, якія прымаюцца ў рамках уступлення ў СГА», — адзначыў навуковы супрацоўнік.

«Шмат хто кажа, што мы цяпер ідзём да стварэння саюза, аналагічнага ЕС. Але ў нас гэта наўрадці атрымаецца. Еўропе спатрэбілася 35 гадоў на будаўніцтва адзінай прасторы, а мы хочам зрабіць усё хутка», — падкрэсліў Аляксей Партанскі.

Как вам новость?
Головоломки