Партыя БХД пераехала ў Вільню

31.01.2011 12:09
Архив Редакция

У Вільні 28 студзеня пачаў працу міжнародны офіс партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). Як паведамілі ў партыі, офіс адкрыты ў рамках міжпартыйнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж аргкамітэтам партыі БХД і партыяй "Саюз Айчыны — Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты".

«Офіс будзе працягваць і развіваць міжнародную працу партыі, прадстаўляць інтарэсы БХД у Літве і на міжнародным узроўні. Офіс таксама адкрыты да супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі», — распавялі ў партыі БХД.

Пры гэтым у партыі БХД адзначылі, што дадзеная ініцыятыва цалкам сугучная прынятай 27 студзеня рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі, якая заклікае еўрапейскія партыі «прыняць актыўныя меры ў падтрымку іх роднасных партый у Беларусі шляхам умацавання асабістага клопату пра зняволеных лідараў і членаў іх сем’яў, прадстаўлення фінансавай падтрымкі для функцыянавання партый, і запрашэнні іх прымаць актыўны ўдзел у пасяджэннях еўрапейскага боку на ўсіх узроўнях».

Как вам новость?
Головоломки