Партыя Калякіна не будзе байкатаваць мясцовыя выбары

23.03.2010 09:09
Архив Редакция

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" пад кіраўніцтвам Сяргея Калякіна працягне ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якія пройдуць у красавіку, паведаміла намстаршыні партыі Алена Скрыган. "Наша партыя будзе праводзіць кансультацыі з іншымі апазіцыйнымі партыямі для выпрацоўкі агульнай стратэгіі дзеянняў на апошніх этапах выбарчай кампаніі", — сказала Алена Скрыган.

Намстаршыні партыі распавяла таксама пра тое, што на мінулым тыдні «сітуацыя вакол удзелу «Справядлівага свету» ў выбарчай  кампаніі абмяркоўвалася на паседжанні бюро цэнтральнага камітэта партыі», перадае БелаПАН.

«Падчас паседжання кіраўнікі абласных структур адзначалі нізкае ўключэнне прадстаўнікоў нашай партыі ў выбарчыя камісіі, казалі пра факты ціску на актывістаў партыі», — адзначыла Алена Скрыган, дадаўшы пры гэтым, што толькі 31 прадстаўніка «Справядлівага свету» з 160 уключылі ў склад участковых камісій.

Як раней паведамляў Тэлеграф, некаторыя апазіцыйныя партыі заявілі пра сваё рашэнне адмовіцца ад удзелу ў бліжэйшых выбарах. Так, 21 сакавіка з’езд Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі прыняў рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы.

Как вам новость?