Партыя Пазняка не будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта

12.05.2010 14:36
Архив Редакция

Партыя КХП-БНФ "Адраджэнне", кіраваная Зянонам Пазняком, не мае намеру ўдзельнічаць у будучай прэзідэнцкай кампаніі. "Выбары — без Лукашэнкі, з Лукашэнкам — байкот!", — так ахарактарызавала сваю пазіцыю партыя.

«Колькі гадоў Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ заклікае людзей да байкоту. У першыя гады, калі гучаў такі заклік, людзі яго наогул не ўспрымалі. Зараз патроху народ пачаў разумець, што як ні хадзі, як ні галасуй, а вынік вядомы. Народ гэта масава адчуў», — цытуе Радыё «Рацыя» члена Сойму КХП-БНФ, мастака Яўгена Шатохіна.
«Беларусам і ўсёй сусветнай супольнасці неабходна данесці інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не мае права ўдзельнічаць у выбарах і выбары з Лукашэнкам проста не магчымыя», — лічыць Яўген Шатохін. 
Што да вулічных акцый, то пазіцыя партыі Зянона Пазняка фармулюецца наступным чынам: людзі павінны разумець сэнс сваіх дзеянняў, павінны здзяйсняць пэўныя крокі, а не быць звычайнай масай.

Как вам новость?