Партыя рэгіёнаў: Расія адключыць Беларусі газ на пару дзён

18.06.2010 17:10
Архив Редакция

Расія можа скараціць пастаўкі "блакітнага паліва" ў Беларусь максімум на пару дзён, лічаць у партыі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. "Нават калі Расія пойдзе на газавую вайну, прыкруціць вентыль, то літаральна на пару дзён, затым Расія хутка яго адкрые", — сказаў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Плотнікаў з Партыі рэгіёнаў.

Па словах Аляксея Плотнікава, газавы канфлікт Мінска і Масквы не будзе маштабным і бакі ў найбліжэйшы час прыйдуць да кампрамісу, перадае «Новый Регион».

«Я думаю, што Украіне не варта ўмешвацца ў двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі. Я думаю, што канфлікт не будзе абвастрацца, ён будзе ўрэгуляваны. І Беларусь не пацерпіць», — сказаў прадстаўнік Партыі рэгіёнаў.

Как вам новость?
Головоломки