"Партызан" перапыніў пераможную серыю мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце Беларусі

24.06.2010 10:19
Архив Редакция

У сераду, 23 чэрвеня, адбыліся матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. На полі стадыёна «Дынама-Юні» сустракаліся сталічныя дружыны «Дынама» і «Партызан». Гульня завяршылася ўнічыю 0:0. Такім чынам, перапынілася пераможнае серыя дынамаўцаў — да гэтага яны атрымалі шэсць вікторыяў запар.

«Партызан» тым часам ужо ў трох гульнях запар не прайграе і не прапускае. Пры гэтым у першым коле абарона каманды нагадвала рэшата — у 11 матчах «чырвона-белыя» прапусцілі 29 мячоў, адзначае агенцтва «Мінск-Навіны». Падапечныя Уладзіміра Геваркяна дагналі ў турнірнай табліцы жодзінскае «Тарпеда». У аўтсайдэраў, якія дзеляць 11-12 месцы, на рахунку па 9 ачкоў.

Лідар першынства барысаўскі БАТЭ ў сябе дома разышоўся мірам з наваполацкім «Нафтанам» — 1:1 (Радзівонаў, 11; Сасноўскі, 46, аўтагол). На трэцяе месца падняўся «Мінск», які разграмілі на выездзе жодзінскае «Тарпеда» — 4:0 (Разін, 2, Шаракоў, 20, 75, Асіпенка, 90 +2), паведамляе БелТА.
 
Вынікі астатніх гульняў 16-га туру: «Шахцёр» (Салігорск) — «Белшына» (Бабруйск) — 1:1 (Балановіч, 22; Каваленка, 75), «Дняпро» (Магілёў) — «Віцебск» — 0:0, «Дынама» (Брэст) — «Нёман» — 4:0 (Шуманскі, 6, аўтагол, Сокал, 23, Цеван, 40, Януш, 87).
 
Турнірныя становішчы: БАТЭ — 35 ачкоў, «Дынама» (Мінск) — 33, «Мінск» — 30, «Белшына» — 28, «Шахцёр» — 28, «Дынама» (Брэст) — 23, «Дняпро» — 22, «Віцебск» — 15, «Нафтан» — 14, «Нёман» — 11, «Тарпеда» — 9, «Партызан» — 9.

17-ы тур чэмпіянату Беларусі адбудзецца 27 чэрвеня. Мінскае «Дынама» адправіцца ў госці да «Віцебска», «Партызан» у Мінску згуляе з лідарам першынства БАТЭ.

Как вам новость?