"Партызан" працягвае забіраць ачкі ў лідараў чэмпіянату Беларусі

28.06.2010 12:08
Архив Редакция

Лідары футбольнага чэмпіянату Беларусі не змаглі перамагчы ў матчах 17-га тура . Ідучы першымі футбалісты барысаўскага БАТЭ у Мінску згулялі ўнічыю з "Партызанам" — 1:1 (Радзівонаў, 5; Ледэсма, 42, з пенальці).

Галоўны канкурэнт барысаўчан мінскае «Дынама» прайграў у гасцях «Віцебску» з лікам 1:3 (Кісляк, 63, з пенальці; Слесарчук, 14, 30, Сарокін, 53), перадае БелТА.

Вынікі астатніх сустрэч: «Дняпро» (Магілёў) — «Шахцёр» (Салігорск) — 0:2 (Дзенісевіч, 36, Камароўскі, 58), «Мінск» — «Белшына» (Бабруйск) — 3:1 (Лашанкоў, 69, Разін, 87, 92 +; Бранфілаў, 75, з пенальці), «Нафтан» (Наваполацк) — «Дынама» (Брэст) — 3:1 (Чалідзэ, 18, аўтагол, Рудзік, 68, Зуеў, 82; Беразоўскі, 32 ), «Нёман» (Горадня) — «Тарпеда» (Жодзіна) — 0:0.

Турнірныя становішча: БАТЭ — 36 (мячы — 26/04), «Мінск» — 33 (31-14), «Дынама» (Мінск) — 33 (26/12), «Шахцёр» — 31 (24/11), «Белшына» — 28 (18-18), «Дынама» (Брэст) — 23 (24-19), «Дняпро» — 22 (16-26), «Віцебск» — 18 (17-22), «Нафтан» — 17 (14-16), «Нёман» — 12 (10-22), «Тарпеда» — 10 (16-32), «Партызан» — 10 (7-33).

У спрэчцы бамбардзіраў лідзіруюць Андрэй Разін, Андрэй Шаракоў (абодва — «Мінск») і Дзмітрый Кавалёнак («Нёман»), якія забілі па восем мячоў.

Как вам новость?
Головоломки