Парушэнні ў ходзе ўборачнай выявілі амаль у кожнай гаспадарцы

09.09.2010 12:02
Архив Редакция

Падчас маніторынгу ўборкі ўраджаю ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні практычна ў кожнай гаспадарцы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення кантролю аграпрамысловага, прыродаахоўнага і лесагаспадарчага комплексу КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі.

Так, у большасці правераных арганізацыяў Глускага, Клічаўскага і Мсціслаўскага раёнаў супрацоўнікі КДК выявілі парушэнні тэхнічных правілаў закладкі сіласнай масы: яе здзяйснялі без выкарыстання кансервантаў.

Таксама не ўсе правераныя гаспадаркі забяспечылі гатоўнасць вагавой гаспадаркі, кантралёры выяўлялі парушэнні тэхналогіі ўборкі і нарыхтоўкі кармоў. Акрамя таго, не ва ўсіх гаспадарках забяспечвалася неабходная гатоўнасць кормаўборачнай і іншай тэхнікі: часцяком па тэхнічных прычынах здараліся яе прастоі, перадае тэлерадыёкампанія «Магілёў«.

Разам з тым, у КДК адзначылі, што ў цэлым уборачная кампанія ў вобласці прайшла на высокім арганізацыйным узроўні.

Как вам новость?
Головоломки