Паседжанне суда СНД па іску Беларусі да Расіі зацягваецца

19.05.2010 11:18
Архив Редакция

Паседжанне Эканамічнага суда СНД па "нафтавым" іску Беларусі да Расіі, распачатае 18 траўня, аднавілася раніцай на наступны дзень. У першы дзень суддзі разглядалі арганізацыйныя пытанні да позняга вечара, аднак не змаглі назваць дату судовага разбіральніцтва па іску.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у іску беларускі ўрад патрабуе ад Расіі адмяніць уведзеныя з першага студзеня 2010 года пошліны на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі РФ у Беларусь.
Міністэрства юстыцыі Беларусі ўжо выказала нязгоду з парадкам разгляду дадзенага іску ў сувязі з прызначэннем генеральным дарадцам суда грамадзяніна Расіі Юрыя Мішальчанкі. На думку мінюста, гэта можа «супярэчыць прынцыпам роўнасці бакоў і справядлівасці» пры разглядзе іску.
Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?
Головоломки