Паслы Кубы і Венесуэлы знайшлі ў мінскага выбуху "амерыканскі след"

14.04.2011 09:52
Архив Редакция

Паслы Кубы і Венесуэлы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда і Амерыка Дыяс Нуньес 13 красавіка на брыфінгу ў Мінску, выказаўшы спачуванні беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у мінскім метро, выказалі свае думкі аб яго прычынах. У прыватнасці, яны абвінавацілі ЗША ў дапамозе міжнароднаму тэрарызму і заявілі, што Беларусь стала ахвярай заходніх краін.

Амбасадары адзначылі, што хоць афіцыйную версію агучаць толькі пасля дбайнага расследавання, беларускім ўлады трэба задумацца, каму можа быць выгадная арганізацыя выбуху. «Калі я ехаў у Беларусь паўтара гады таму, усе казалі мне, што я накіроўваюся ў самую спакойную і стабільную краіну ў свеце. Відавочна, што такімі дзеяннямі іх выканаўцы і тыя, хто за імі стаіць, хочуць дэстабілізаваць абстаноўку ў гэтай краіне», — заявіў Альфрэда Ньевес Партуонда, перадае «Ежедневник».

Ён падкрэсліў, што ў «ЗША даўно прымяняецца адна і тая ж стратэгія па падпарадкаванні сабе тае ці іншае дзяржавы». Паводле яго слоў, яна ўключае ў сябе эканамічнае ўздзеянне, інфармацыйны ціск, метады падрыву эканомікі краіны і тэрарыстычныя акты. «У рэшце рэшт, усе гэтыя дзеянні завяршаюцца прамой агрэсіяй супраць таго ці іншага народа. Так ЗША паступілі з Кубай 50 гадоў таму, так жа паспрабавалі паступіць з Венесуэлай роўна дзевяць гадоў таму. Але ім не ўдалося дасягнуць сваіх мэтаў», — адзначыў кубінскі пасол.

Пасол Венесуэлы: Беларусь — ахвяра інфармацыйнага тэрарызму

У сваю чаргу Амерыка Дыяс Нуньес распавёў, што ў дачыненні да Беларусі ўгледзеў прыкметы інфармацыйнага тэрарызму з боку СМІ большасці заходніх краін, у якіх былі вельмі кароткія паведамленні аб выбуху ў Мінску, і тыя вельмі хутка зніклі.

«Мяне абурае, што канкрэтным фактам надаецца мінімум увагі, пасля чаго дзесяціразова большы час адводзіцца аповяду аб тым, які дрэнны ўрад у Беларусі. Гэта несправядлівасць і гэта разнавіднасць інфармацыйнага тэрарызму», — сказаў амбасадар Венесуэлы.

Как вам новость?
Головоломки