Пасля дня медыка пад Горадняй ледзь не разбіліся двое п'яных медыкаў

21.06.2011 14:24
Архив Редакция

У панядзелак, 20 чэрвеня, у Гарадзенскім раёне ледзь не загінулі двое медыкаў — доктарка-рэаніматолаг і сястра яе мужа, якая працуе санітаркай ў адной з гарадзенскіх лякарняў. Да гэтага жанчыны доўгі час адзначалі дзень медыцынскага работніка. Канцэнтрацыя алкаголю ў крыві ў кіроўцы склала 2,13 праміле, у мачы — 3,07.

Жонка з мужам, таксама медыкам, пачалі адзначаць сваё прафесійнае свята яшчэ на выходных у вёсцы Русота Гарадзенскага раёна. У панядзелак раніцай да іх далучыліся сябры, таксама медыкі, а затым і сястра мужа. Паміж жанчынамі завязалася сварка і, нікому не сказаўшы, яны з’ехалі ў Горадню, паведамілі ў ДАІ.

Праз паўгадзіны жонка патэлефанавала і сказала, што яны «разбіліся». Пасля гэтага тэлефон адключыўся. Ператэлефанаваўшы, муж пачуў голас лекара хуткай дапамогі, які распавёў аб тым, што здарылася.

Як аказалася, доктарка павезла сваячку дадому, сварка паміж імі па дарозе працягнулася. Па словах кіроўцы, нечакана пасажырка рэзка тузанула руль у бок. У выніку на закругленні дарогі налева яна не справілася з кіраваннем, выехала за межы праезнай часткі, пратараніўшы 12 метраў заборнай агароджы, пасля чаго аўтамашына перакулілася і апынулася ў агародзе аднаго з прыватных дамоў.

Разбітая машына аднаўленню не падлягае, сястру мужа з пераломам носа і рэбраў даставілі ў шпіталь.

Как вам новость?
Головоломки