Пасля крызісу Prokopovi.ch збіраецца стаць навіновым рэсурсам

07.06.2011 12:05
Архив Редакция

Папулярны ў Беларусі сайт Prokopovi.ch, якім жыхары краіны карыстаюцца як пляцоўкай для абмену валют, абвясціў аб сваім намеры стаць паўнавартасным СМІ. "Мы хочам ператварыць сайт у папулярную і незалежную навіновую пляцоўку і дадаць да яе форум", — кажуць аўтары праекту. На дадзены жа момант рэсурс капіюе чужыя навіны цалкам.

«Мы просім карыстальнікаў выказацца аб размяшчэнні рэкламы на нашым сайце… Нам важна ваша меркаванне. Ці будзеце вы чытаць нашы навіны, калі яны будуць аформленыя з рэкламай, як цяпер?» — пытаюць стваральнікі сайта.

Яны таксама праінфармавалі, што збіраюцца развіваць рэсурс, палепшыўшы «асноўную функцыянальнасць па абмене валюты», змест навін, бяспека і прастата выкарыстання сайта. Прычынай з’яўлення рэкламы на сайце названы недахоп сродкаў для рэалізацыі праекту.

Как вам новость?
Головоломки