Пасля праверак чыноўнікаў Макей рыхтуе адстаўкі

14.07.2010 09:54
Архив Редакция

Пасля ўважлівага аналізу вынікаў першага этапу маніторынгу працы органаў улады Адміністрацыя прэзідэнта ўнесла на разгляд кіраўніка дзяржавы канкрэтныя прапановы па правядзенні кадравых і арганізацыйных перастановак. "Калі ён іх падтрымае, то шэраг чыноўнікаў паплоціцца сваімі пасадамі", — паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей падчас правядзення гарачай тэлефоннай лініі ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінску.

«Мы зыходзім з наступнага: у краіне створана і даволі эфектыўна функцыянуе сістэма працы са зваротамі грамадзянаў. Але, на жаль, атрымліваецца так, што многія кіраўнікі, з тых ці іншых прычын, прывыклі, што для іх на першым плане знаходзяцца вытворчыя праблемы. А праблемы канкрэтнага чалавека адсоўваюцца на другі, а то і на трэці план. З майго пункту гледжання, гэта ў большай меры суб’ектыўная прычына», — сказаў Уладзімір Макей.

Сістэма працы са зваротамі грамадзянаў у Беларусі, па словах кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, функцыянуе даволі эфектыўна. «Але ў сілу, можа быць, абыякавасці, коснасці асобных чыноўнікаў на месцах гэтая праца з чалавекам адсоўваецца на другі план», — растлумачыў Уладзімір Макей.

«Менавіта таму прэзідэнт прыняў адпаведнае рашэнне аб тым, каб прымусіць чыноўнікаў павярнуцца тварам да людзей, прычым не на словах, а на справе», — дадаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Макей: праверкі працы органаў улады будуць сістэматычнымі

Уладзімір Макей таксама адзначыў, што такога роду праверкі будуць праводзіцца сістэматычна, і, калі спатрэбіцца, Адміністрацыя прэзідэнта будзе на самым высокім узроўні праводзіць падобныя мерапрыемствы, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 12 ліпеня Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі пачала другі этап маніторынгу працы дзяржорганаў па рашэнні найбольш вострых пытанняў грамадзянаў і павышэнні якасці працы з іх зваротамі. Асноўны акцэнт будзе зроблены на непасрэдныя зносіны з насельніцтвам.

На працягу тыдня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей і яго намеснікі выедуць у рэгіёны, дзе без папярэдняга запісу правядуць прыём грамадзянаў. Адначасова галоўныя інспектары па абласцях і Мінску, а таксама кіраўнікі міжведамасных працоўных групаў наўпрост сустрэнуцца з грамадзянамі двух-трох раёнаў кожны і па магчымасці акажуць дапамогу ў вырашэнні праблемаў.

Для грамадзянаў, якія не змогуць прыйсці ў гэтыя дні ў выканкам, ва ўсіх правяраных раёнах Адміністрацыя прэзідэнта правядзе гарачыя тэлефонныя лініі. Па найбольш вострых фактах плануецца ажыццяўляць праверкі з выездам на месца.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки