Пасля сутычкі са спецназам Някляева павезлі ў лякарню

20.12.2010 00:12
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў моцна пацярпеў пры сутычцы са спецназам, сцвярджаюць прадстаўнікі апазіцыі. Як стала вядома, да офісу кандыдата ў прэзідэнты пад'ехала тры машыны хуткай дапамогі. На насілках вынеслі самога Някляева і павезлі ў бальніцу хуткай дапамогі.

«Някляеў моцна збіты, яго на руках аднеслі ў офіс. Я выклікала хуткую дапамогу, яшчэ пацярпелі Мікалай Статкевіч і Андрэй Дзмітрыеў (давераная асоба Някляева — Тэлеграф)», — заявіла прэс-сакратар Някляева Юлія Рымашэўская.

Яна таксама паведаміла, што цалкам разгромлены мікрааўтобус з радыёапаратурай, перадае Корреспондент.net са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Напалі на калону ззаду, кідалі дымавыя шашкі, валілі на зямлю людзей», — распавяла прэс-сакратар.

Раней паведамлялася, што шумавыя гранаты былі ўжытыя ў нядзелю ўвечары для разгону калоны, якая ідзе на Кастрычніцкую плошчу Мінска ад офіса апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.

Как вам новость?
Головоломки