Пасля выбуху ў метро стала ездзіць менш людзей

14.04.2011 12:15
Архив Редакция

Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, рух на якой быў прыпынены з-за выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка, запрацавала ў поўным аб'ёме, але жадаючых скарыстацца ёю праз пэўную насцярожанасць не так шмат. "Рух адноўлены ў поўным аб'ёме, з усімі прыпынкамі, у тым ліку і на станцыі "Кастрычніцкай", — паведамілі ў "Мінсктрансе".

Станцыя «Кастрычніцкая» мінскага метрапалітэна, часова закрытая для пасажыраў з-за выбуху 11 красавіка, аднавіла працу. Раніцай 14 красавіка станцыю, якая з’яўляецца пунктам перасадкі з першай на другую лінію мэтро, адкрылі для пасажыраў.

Як паведамляе карэспандэнт Тэлеграфа, адчувальна паменшылася колькасць супрацоўнікаў міліцыі на ўваходах у метро. Акрамя таго, калі яшчэ 13 красавіка на ўваходзе на станцыі міліцыянты даглядалі літаральна кожнага чалавека, сёння дагляд праводзяць выбарачна — калі ў чалавека з сабой буйная паклажа.

Как вам новость?