Пасля запуску АЭС электраэнэргія для беларусаў стане на 20% таннейшай

22.04.2011 14:52
Архив Редакция

Кіраўнік дэпартаменту па ядзернай энергетыцы міністэрства энергетыкі Мікалай Груша 22 красавіка паведаміў, што пасля ўводу беларускай АЭС у эксплуатацыю сабекошт электраэнергіі ў цэлым па энергасістэме скароціцца прыкладна на 20%. Як растлумачыў эксперт, пры разліках навукоўцамі Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі не прымалася пад увагу павышэнне коштаў на газ.

Мікалай Груша таксама запэўніў, што будаўніцтва АЭС не будзе перашкаджаць рэалізацыі іншых праектаў у энергетычнай сферы, прадугледжаных праграмамі, якія цяпер зацверджаны і рэалізуюцца. Па словах чыноўніка, праекты рэканструкцыі і мадэрнізацыі аб’ектаў энергетыкі, у тым ліку з выкарыстаннем крэдытных рэсурсаў кітайскіх інвестараў, будуць рэалізоўвацца ў намечаныя тэрміны, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, беларускія ўлады прынялі рашэнне ўзводзіць першую АЭС на Астравецкай пляцоўцы ў Гарадзенскай вобласці. Будаўніцтва плануецца пачаць ужо ў верасні 2011 года. Першы энергаблок сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. мегават плануецца запусціць у 2017 годзе, другі — у 2018 годзе.

Мікалай Груша запэўніў, што рэактарная ўстаноўка для беларускай АЭС з’яўляецца сучасным абсталяваннем «з добрым патэнцыялам бяспекі і надзейнасці». Паводле яго слоў, гэтага дастаткова, каб на электрастанцыі не паўстала аварыі, як, напрыклад, на японскай АЭС «Фукусіма-1».

Как вам новость?