Пасол: азербайджанская нафта прыбудзе ў Мазыр у канцы сакавіка

14.03.2011 09:54
Архив Редакция

Азербайджанская нафта Azeri Light, прапампоўка якой па нафтаправодзе Адэса — Броды пачалася ў лютым, павінна паступіць на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод да канца сакавіка. Аб гэтым у эфіры беларускага тэлебачання заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Велічко, адзначыўшы, што гэта вельмі важны праект як для Беларусі, так і для Украіны.

«Можна сказаць, што з восені 2010 года нафтаправод не працаваў. Цяпер ён працуе паспяхова. У цяперашні час нафта запампоўваецца ў нафтаправод і ідзе ў напрамку Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Праўда, у нафтаправодзе знаходзіцца каля 600 тыс. тон тэхналагічнай нафты, якая сёння паступова выцясняецца, таму да канца месяца на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паступіць чыстая азербайджанская нафта», — заявіў дыпламат, перадае БелТА.

Як распавёў Валянцін Велічко, у цяперашніх умовах ёсць магчымасць дадаткова паставіць у Еўропу 2 млн. тон нафты.

Між тым, як перадаваў Тэлеграф, на Мазырскім НПЗ паведамлялі, што нафта Azeri Light па нафтаправодзе Адэса-Броды паступіць на нафтаперапрацоўчы завод у красавіку.

Как вам новость?
Головоломки