Пасол ФРГ: адносіны Беларусі з ЕС будуць залежаць ад выбараў

16.09.2010 10:16
Архив Редакция

Развіццё адносінаў Беларусі і Еўрасаюза будзе залежаць ад таго, як пройдуць прызначаныя на 19 снежня прэзідэнцкія выбары. "Еўрапейскі саюз будзе ўважліва сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, і мы спадзяемся, што яны пройдуць належным чынам. У святле гэтых выбараў мы будзем бачыць, як далей будуць развівацца адносіны Беларусі і Еўрасаюза", — заявіў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Крыстаф Вайль.

Пасол падкрэсліў, што і Германія, і Еўрасаюз гатовыя паглыбляць адносіны з Беларуссю, але толькі на аснове агульных каштоўнасцяў. «Ні для каго не сакрэт, што і Берлін, і Брусель гатовы паглыбляць адносіны. Але Еўропа пранізана духам партнёрства, і гэты дух прадугледжвае агульныя каштоўнасці», — сказаў Крыстаф Вайль, перадае АФН.

Пасол ФРГ: Беларусь цікавая нямецкаму бізнэсу

Пасол ФРГ, каментуючы запланаваны на лістапад беларускі інвестыцыйны форум у Франкфурце-на-Майне, заявіў, што гэта добрая магчымасць прадставіць патэнцыял Беларусі нямецкім інвестарам, перадае БелТА.

Крыстаф Вайль таксама дадаў, што падчас кантактаў з прадстаўнікамі нямецкай эканомікі, якія адбыліся перад ягоным прыездам у Мінск, пераканаўся ў тым, што беларускі рынак «уяўляе сабой цікавасць для нямецкі бізнэсоўцаў».

На думку пасла, «некаторы запаволенне інвестыцыйных працэсаў з боку Германіі тлумачыцца тым, што рамачныя ўмовы Беларусі для германскіх дзелавых колаў пакуль не вельмі зразумелыя».

Как вам новость?
Головоломки