Пасол РФ прапанаваў Беларусі ўвесці расійскі рубель

27.04.2011 16:13
Архив Редакция

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў прапанаваў пачаць абмеркаванне пытання аб увядзенні расійскага рубля на тэрыторыі Беларусі ў якасці адзінага плацежнага сродку, а таксама адзначыў праблемы ў стварэнні холдынгу паміж расійскім Камазам і беларускім МАЗам. Пра гэты расійскі дыпламат заявіў 27 красавіка на сустрэчы са студэнтамі беларускага ўніверсітэта фізкультуры і журналістамі.

«Сітуацыя з увядзеннем расійскага рубля ў якасці адзінага плацежнага сродку ва ўмовах фінансавага крызісу ў Беларусі і дэвальвацыяй беларускага рубля актуалізавалася, мае сэнс яе пачаць абмяркоўваць», — лічыць Аляксандр Сурыкаў, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Пры гэтым ён адзначыў, што актуальнасць гэтага пытання відавочная і для Расіі, і для Беларусі.

Расійскі бок не патрабуе дэвальвацыі нацыянальнай валюты Беларусі ў якасці ўмовы вылучэння расійскага стабкрэдыта на тры мільярды даляраў, сказаў расійскі амбасадар.

«Напрамую — не. Ёсць пытанні, звязаныя са стабілізацыі грашова-фінансавай сістэмы, але гэта маецца на ўвазе і абмяркоўваецца ў працоўным парадку. Дарэчы, беларусы ўжо пачалі рух да дэвальвацыі, але, па-мойму, учора спынілі. Мабыць, з’явілася упэўненасць, што іншымі спосабамі можна будзе стабілізаваць сітуацыю ў грашова-крэдытнай сферы», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў, што мэтавы характаргэтых рэсурсаў (крэдытаў) прызначаны на развіццё беларускай эканомікі і правядзенне структурных рэформаў, а не на «праяданне». «Гэтыя крэдыты выдаюцца не на праяданне, а на развіццё сітуацыі ў беларускай эканоміцы», — канстатаваў Аляксандр Сурыкаў.

Нацбанк: ўвядзенне расійскага рубля пакуль неактуальна

У сваю чаргу ў Нацыянальным банку Беларусі лічаць неактуальным ўводзіць расійскі рубель. Як распавёў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў, пазіцыя банка адносна магчымасці ўвядзеньня расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі застаецца ранейшай.

Пры гэтым ён спаслаўся на ранейшыя выказванні кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча, які заяўляў аб немэтазгоднасці ўвядзення расійскага рубля ў якасці аплатнага сродку на тэрыторыі Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки