Пасольства Украіны ў Беларусі пацвярджае візіт Януковіча ў Мінск

28.04.2010 14:23
Архив Редакция

Пасольства Украіны ў Беларусі пацвярджае візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Мінск, аднак тэрміны візіту яшчэ ўдакладняюцца. Ва ўкраінскім пасольстве адзначылі, што цяпер беларускі бок займаецца падрыхтоўкай праграмы візіту прэзідэнта Украіны, у тым ліку яго сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Дата візіту Віктара Януковіча ў Беларусь узгадняецца. Візіт можа адбыцца або 29-30 красавіка, ці першага-другога траўня, перадае БелаПАН.

Цяпер у Мінск прыбыла працоўная група, якая канчаткова ўзгодніць дату і праграму візіту.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у амбасадзе Украіны ў Беларусі паведамілі раней, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прыляціць у Беларусь са Страсбургу 28 красавіка з двухдзённым візітам.

Как вам новость?