Пастаўкі газу ў Літву і Калінінград праз Беларусь скараціліся на траціну

23.06.2010 15:49
Архив Редакция

Прэс-служба кампаніі-пастаўшчыка газу Lietuvos dujos паведаміла 23 чэрвеня, што пастаўкі расійскага газу ў Літву і Калінінградскую вобласць РФ праз тэрыторыю Беларусі скараціліся на 30%. Як удакладнілі ў кампаніі, змены ў дастаўцы прыроднага газу пачалі назірацца каля 12:00.

«Аналізуюцца паказанні датчыкаў, прымененыя абмежаванні з беларускага боку складаюць прыкладна 30% агульных патрэбаў Літвы і Калінінградскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні Lietuvos dujos, тэкст якога прыводзіць РИА «Новости».

Тым часам Польшча атрымлівае расейскі газ, які ідзе транзітам праз Беларусь, у поўным аб’ёме. Як паведамілі на Польскім нафтагазавым прадпрыемстве PGNiG, «у цяперашні момант пастаўкі прыроднага газу на польска-беларускай мяжы ажыццяўляюцца па звычайнай схеме ў аб’ёмах, прадугледжаных кантрактамі».

«У выпадку, калі аб’ёмы паставак праз Беларусь зменяцца, PGNiG паведаміць пра гэта дадаткова», — сказала прэс-сакратарка прадпрыемства Ёанна Закшэўска.

Як раней паведаміў Тэлеграф, днём 22 чэрвеня беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў абмежаваць пастаўкі расійскага газу еўрапейскім спажыўцам, якія ажыццяўляюцца праз беларускую тэрыторыю, у адказ на адмову Расіі пагасіць запазычанасць па транзіце і скарачэнне паставак «блакітнага паліва» ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки