Пастаўскага "наглядчыка" Януковіча пасадзілі на 23 гады

07.07.2010 09:45
Архив Редакция

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд «наглядчыку» Пастаўскага раёна Міхаілу Януковічу і ягоным двум саўдзельнікам Алегу Зубкевічу і Андрэю Лук'янаву. За забойства двух раней судзімых жыхароў Паставаў, здзейсненае падчас крымінальных разборак ў 2007 годзе, Міхаіл Януковіч і Алег Зубкевіч былі асуджаныя на 23 гады пазбаўлення волі, Андрэй Лук'янаў — на 13.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС высветлілі, што адзін са злачынцаў пад выглядам перапродажу зямельнага ўчастка заманіў двух раней судзімых асобаў на закінуты хутар недалёка ад мяжы з Літвой. Там яго саўдзельнікі расстралялі пакупнікоў з засады з абрэза паляўнічай стрэльбы і малакалібернага пісталета. Целы зламыснікі закапалі ў лесе ля вёскі Навасёлкі-2 Пастаўскага раёна, паведамілі ў МУС Беларусі.

Следчыя таксама высветлілі, што банда Януковіча рэгулярна займалася вымагальніцтвам, махлярства, рабаваннем, а таксама «крышавала» некаторыя камерцыйныя структуры. Пазней міліцыянты затрымалі яшчэ восем удзельнікаў банды. Усе яны знаходзяцца пад вартай у СІЗА № 1 УДВП па Мінскай вобласці і горадзе Мінску.

Расследаваннем крымінальнай дзейнасці пастаўскай злачыннай групоўкі займаюцца Генеральная пракуратура Беларусі і ГУБАЗіК МУС. Следчыя просяць грамадзянаў, якія пацярпелі ад дзеянняў згаданых асобаў, звяртацца па кантактных тэлефонах 8-029-638-07-72 і 8-029-673-07-50.

Как вам новость?
Головоломки