Пастухоў: неабходна адмяніць рэгістрацыю СМІ

13.05.2010 14:45
Архив Редакция

Юрыст "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Міхаіл Пастухоў выказаў меркаванне, што рэгістрацыю СМІ ў Беларусі неабходна адмяніць. Па яго словах, зарэгістраваць новае незалежнае грамадска-палітычнае выданне ў Беларусі цяпер практычна немагчыма.

«Рэгістрацыя абмяжоўвае магчымасць дзейнасці СМІ, а сам па сабе гэты працэс складаны, доўгі, і супярэчыць прынцыпам свабоды слова», — цытуе Міхаіла Пастухова «Завтра твоей страны». 
Па словах прадстаўніка БАЖ, улады адмаўляюць у рэгістрацыі выданняў, спасылаючыся не толькі на закон «Аб сродках масавай інфармацыі», але таксама на падзаконныя акты, якія яго дапаўняюць. Апошнія «практычна начыста адмяняюць некаторыя палажэнні закону, уводзяць дадатковыя патрабаванні да рэгістрацыі газетаў», падкрэсліў эксперт.
«Як бы мы не спрабавалі дамагацца законнасці, справядлівасці, хаця спробы гэтыя трэба працягваць у цяперашніх умовах, але праблему можна вырашыць значна прасцей — узяць і адмяніць рэгістрацыю, — лічыць Міхаіл Пастухоў. — Дзяржава можа кантраляваць СМІ. Але толькі ў тых выпадках, калі журналісты парушаюць існае заканадаўства. У гэтым заключаецца прынцып законнасці».

Как вам новость?
Головоломки