Патэнцыйны кандыдат Правальскі пагражае падаць на ЦВК у суд

09.11.2010 16:47
Архив Редакция

Індывідуальны прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі мае намер аспрэчваць вынікі праверкі тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі подпісаў, сабраных у падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. "Пакуль абскардзіць няма чаго. Буду чакаць рашэння Цэнтрвыбаркама і тады падаваць скаргу ў суд", — сказаў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Уладзімір Правальскі нагадаў, што раней праз СМІ ўжо абвяргаў словы старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай аб тым, што ў яго падтрымку сабрана толькі 700 подпісаў. «Я заяўляў, што гэта хлусьня. Не разумею, як такая высокапастаўленая асоба магла такое заявіць. Лічу, пракуратура павінна правесці адпаведную праверку», — дадаў патэнцыйны кандыдат, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебску пацвердзілі несапраўднасць большасці подпісаў, здадзеных у падтрымку Уладзіміра Правальскага.

Как вам новость?
Головоломки