Паверх магілы ксяндза Фалькоўскага ў Лідзе паклалі плітку

13.09.2010 13:37
Архив Редакция

У Лідскім парку культуры і адпачынку ў ходзе падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" знішчылі магілу каталіцкага святара Адама Фалькоўскага. Паверх яе будаўнікі паклалі тратуарную плітку.

Ксёндз Адам Фалькоўскі быў вядомы тым, што ў 1863 годзе зачытаў маніфест Кастуся Каліноўскага, за што быў расстраляны ўладамі, перадае moladz.by.

Актывісты моладзевых арганізацый «Моладзь БНФ» і моладзевага крыла «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», даведаўшыся пра здарэнне, прыйшлі на месца, дзе раней знаходзілася магіла, і запалілі там свечкі.

«Гэта проста жудасны ўчынак. Але яшчэ жахлівае тое, што лідскае грамадства не выявіла ніякай рэакцыі з гэтай нагоды, — заявіў адзін з моладзевых актывістаў. — Уся сітуацыя аштурхоўвае нас да думкі аб тым, што беларуская нацыя, некалі мужная і гатовая змагацца, проста пачала дэградаваць. Бо калі людзям абыякавыя гісторыя і магілы продкаў, ім абыякавая і іх будучыня. А гэта і ёсць маральная смерць».

Как вам новость?
Головоломки