Павялічылася колькасць ахвяр выбуху ў мінскім метро

25.04.2011 13:05
Архив Редакция

Раніцай у панядзелак, 25 красавіка, ў Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў сталіцы памёр Дайнека Віталь Віктаравіч 1970 года нараджэння, які быў зарэгістраваны ў Мінску. Такім чынам, колькасць загінулых пасля выбуху ў мінскім метро павялічылася да 14 чалавек. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у выніку выбуху ў шпіталях на стацыянарным лячэнні застаюцца 92 чалавекі.

Раней Тэлеграф паведамляў, што ў выніку тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску загінулі 13 чалавек, пацярпелі больш за 200 чалавек. З іх дзесяць знаходзяцца ў цяжкім стане, 19 — сярэдняй ступені цяжкасці, 64 — лёгкай ступені цяжкасці.

У Мінску сем’ям загінулых выплочваюць дапамогу

У беларускай сталіцы пачалі выплочваць дапамогу сем’ям загінулых у выніку тэракта. Аб гэтым 25 красавіка заявіла старшыня камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жана Рамановіч падчас аператыўнай нарады ў мэрыі.

«За мінулы тыдзень у камісію гарвыканкама паступіла 84 заявы, у тым ліку дзесяць заяў — ад сем’яў загінулых. Сямі сем’ям ўжо пералічаныя сродкі ў суме 245 млн. рублёў (80,38 тыс. даляраў — Тэлеграф)», — цытуе Жану Рамановіч БелТА.

Астатнія 74 заявы паступілі ад сваякоў пацярпелых. «Мы ўдакладняем дадзеныя «Беларусбанка» і паступова пералічваем грошы», — дадала кіраўніца камітэту.

Яна таксама паведаміла, што па дадзеным пытанні ў камісію датэлефанавалася ўжо больш за 390 чалавек. «Людзі цікавяцца парадкам аказання матдапамогі, працай камісіі. Больш за ўсё просяць даць тлумачэнні, дзе і як можна адкрыць рахунак, як атрымаць грошы. Трэба сказаць, тыя, хто прыходзіць і звяртаецца ў камісію, настроены добразычліва», — адзначыла Жанна Рамановіч.
 
Мінгарвыканкам займаецца таксама і пытаннямі пералічэння грошай у рэгіёны. Так, тром сем’ям загінулых з Берасцейскай і Мінскай абласцей сродкі ўжо пераведзеныя.

Старшыня камітэту праінфармавала, што 22 красавіка службы гарвыканкама распрацавалі праект указа аб дадатковых мерах па аказанні сацыяльнай дапамогі і падтрымкі пацярпелым у выніку тэракту. Праект узгоднены з усімі службамі гарвыканкама і накіраваны на разгляд.

Камісія для выплаты матэрыяльнай дапамогі пацярпелым ад выбуху ўтворана пры камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, яна знаходзіцца па вуліцы Маякоўскага, 22/2, у кабінеце № 4. У камісію таксама можна звярнуцца па тэлефонах 223-55-30, 223-70-95 з 08:00 да 20:00.

Сем’ям загінулых выплацяць матэрыяльную дапамогу ў памеры тысячы базавых велічынь. Базавая велічыня раўняецца 35 тыс. рублёў — гэта значыць, кожная сям’я загінулага атрымае па 35 млн. рублёў (11,48 тыс. даляраў). Ахвярам выбуху, якія атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, выплацяць па 100 базавых велічынь, менш цяжкія цялесныя пашкоджанні — 50 базавых велічынь, лёгкія цялесныя пашкоджанні — 20 базавых велічынь.

Пры ўстанаўленні інваліднасці з-за атрыманых у выніку выбуху цялесных пашкоджанняў памер выплачанай матэрыяльнай дапамогі перагледзяць з улікам раней зробленых выплат. Гэта значыць, да 400 базавых велічынь інвалідам першай і другой груп і 200 базавых велічынь — інвалідам трэцяй групы.

Каб атрымаць матэрыяльную дапамогу, трэба падаць у камісію наступныя дакументы:

— Заяву з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу (паказаўшы нумар разліковага рахунку ў філіяле ашчаднага банка «Беларусбанк» для яе пералічэння);

— Дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка (законнага прадстаўніка), і дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы законнага прадстаўніка;

— Заключэнне эксперта аб ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, атрыманых пацярпелай асобай, (альбо заключэнне аб смерці ў выніку выбуху);

— Пасведчанне інваліда (для тых, хто з прычыны выбуху стаў інвалідам).

Камісія таксама можа запытаць іншыя дакументы.

Для насельніцтва па працоўных днях з 8:00 да 20:00 працуюць гарачыя лініі па аказанні матэрыяльнай, гуманітарнай і псіхалагічнай дапамогі. У кіраванне сацабароны Заводскага раёна можна патэлефанаваць па нумары 242-95-74, тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва — па нумары 295-68-13. У Цэнтральным раёне — па нумарах 306-42-63 і 290-62-09 адпаведна, Ленінскім — 223-84-05 і 223-27-28, у Кастрычніцкім — 220-39-30 і 219-74-24, Маскоўскім — 226-51-98 і 271-78-74, Фрунзенскім — 228-28-77 і 257-65-35, Партызанскім — 294-52-17 і 230-27-50, Савецкім — 284-82-23 і 293-66-23, Першамайскім — 280-25-73 і 280-50-17.

Тэгі: Дайнека, Мінск, загінулыя, тэракты

Как вам новость?
Головоломки