Павялічылася колькасць загінулых у выніку тэракту ў Мінску

15.04.2011 11:15
Архив Редакция

У міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што колькасць загінулых у выніку выбуху ў мінскім метро павялічылася да 13 чалавек — адзін пацыент, дастаўлены ў лякарню пасля тэракту, сканаў ад атрыманых траўмаў. 13. ахвяра выбуху ў мінскім метро — Анатоль Макейчык 1954 года нараджэння, распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па стане на 06:00 15 красавіка, у гарадскіх больніцах на стацыянарным
лячэнні знаходзіцца 161 чалавек, з іх у цяжкім стане знаходзіцца 21
чалавек, сярэдняй ступені цяжкасці — 28, лёгкай ступені цяжкасці — 112.  «Сёння ноччу ў клініцы Мінску памёр яшчэ адзін пацярпелы ў выніку тэракту ў мінскім метро», — цытуе прадстаўніка міністэрства аховы здароўя Беларусі РИА «Новости».

Падрабязнай інфармацыі аб трынаццатым памерлым пакуль няма. На гарачую лінію міністэрства аховы здароўя і Мінгарвыканкама журналісту Тэлеграфа датэлефанавацца не ўдалося.

Па матэрыялах БелаПАН

Как вам новость?
Головоломки