Пажар на Мазырскім НПЗ: полымя ўзнялося на 50 метраў

30.03.2010 17:06
Архив Редакция

У аўторак, 30 сакавіка, на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар, які выратавальнікі назвалі найбуйнейшым за апошнія 15 гадоў. Па словах мясцовых пажарнікаў, якія з дапамогай калегаў з суседніх частак здолелі ліквідаваць узгаранне за гадзіну, плошча пажару склала каля тысячы квадратных метраў, а полымя падымалася на вышыню да 50 метраў.

У выніку пажару, па папярэдніх дадзеных, пацярпелі два чалавекі, ступень цяжару атрыманых імі траўмаў удакладняецца, паведамляе АФН.

Прычыны ўзгарання пакуль невысветленыя, аднак ужо вядома, што полымя ўспыхнула пасля прарыву пракладкі на ўсталёўцы вакуумнай дыстыляцыі мазуту (УВДМ). Канчатковае заключэнне па прычынах пажару вынесе адмысловая камісія.

Как вам новость?
Головоломки