Пры тушэнні пажару на складзе мінскага заводу загінулі чацвёра пажарнікаў

11.05.2010 12:17
Архив Редакция

Пры тушэнні пажару на складзе Заводу вылічальнай тэхнікі ў Мінску загінулі чацвёра пажарнікаў. Як паведамляе прэс-служба Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях, двое супрацоўнікаў МНС памерлі ў лякарні, яшчэ двое — на месцы, падчас рэанімацыйных мерапрыемстваў.

У наш час чацвёра працаўнікоў МНС знаходзяцца ў лякарні. На аб’екце працавала 25 адзінак выратавальнай тэхнікі і 105 выратавальнікаў.
Паведамленне пра пажар на Заводзе вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 паступіла ў 9:05. У 9:50 падчас ліквідацыі пажару на складзе адбылося абвальванне даху, у выніку чаго пад заваламі апынулася сямёра супрацоўнікаў МНС. У 11:35 пацярпелыя былі дастаныя з-пад завалаў і з целавымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі, перадае БелТА.
Пералік прадукцыі, змешчанай на складзе, пакуль высвятляецца. Аднак папярэдне вядома, што гэта можа быць прадукцыя, якая належыць арандатарам. «Гэта сінтэтычная прадукцыя — ці то матрасы, ці то ПВХ», — паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік. Па яго словах, для горада прадукты яе гарэння не таксічныя.

Как вам новость?
Головоломки