Пажар у мінскім інтэрнаце: эвакуявана 80 чалавек

06.01.2011 13:45
Архив Редакция

Рана раніцай 6 студзеня ў адным з пакояў інтэрнату на вуліцы Батанічнай ў Мінску адбыўся пажар. Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, каб пазбегнуць ахвяраў, выратавальнікам давялося эвакуяваць з будынку каля 80 чалавек.

Буйной надзвычайнай сітуацыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, што своечаосва спрацавалі, бо былі ўключаным у сістэму сігналізацыі. У выніку пажару агонь пашкодзіў маёмасць на плошчы пяць квадратных метраў, перадае БелТА.

Як паведаміў Віталь Дэмбоўскі, гаспадара пакоя, дзе адбылося ўзгаранне, шпіталізавалі з апёкамі 5% цела. Супрацоўнікі МНС у цяперашні час высвятляюць прычыну пажару.

Разам з тым, па інфармацыі МНС, усяго за мінулыя суткі па рэспубліцы на пажарах загінулі чатыры чалавекі, дваіх ўдалося выратаваць, адзін — атрымаў траўму.