ПБНФ: абскарджванне вынікаў мясцовых выбараў у пракуратуры не мае сэнсу

25.05.2010 17:02
Архив Редакция

Намеснік старшыні мінскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі, які балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет, заявіў, што абскарджванне вынікаў мясцовых выбараў у пракуратуры не мела ніякае карысці. "Вынікі выбараў былі прадказальныя ўжо пасля фармавання выбарчых камісій, куды ад Партыі БНФ былі ўключаны толькі адзінкі", — сказаў ён.

«Вядома, нашы прадстаўнікі ва ўчастковых камісіях настойвалі на празрыстым і паасобным падліку галасоў. На жаль, гэтага ўдавалася дамагчыся толькі ў адзінкавых выпадках. Там, дзе гэта адбывалася, вынікі датэрміновага галасавання кардынальна адрозніваліся ад вынікаў волевыяўлення выбаршчыкаў у дзень галасавання», — цытуе БелаПАН словы Вадзіма Канапацкага.
Па словах старшыні сталічнай арганізацыі ПБНФ, гэта дае падставы лічыць вынікі выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў у чарговы раз сфальсіфікаванымі на карысць прадстаўнікоў улады. Вадзім Канапацкі таксама лічыць бессэнсоўным падаваць скаргі ў пракуратуру «дзеля простых адпісак».

Как вам новость?