ПБНФ аспрэчыць сваё высяленне з офіса праз суд

16.02.2011 16:47
Архив Редакция

Партыя БНФ мае намер дамагацца захавання права на арэнду офіса ў сталіцы ў судовым парадку. Аб выніках разгляду павінна быць вядома да канца лютага, паведаміў намеснік старшыні партыі і былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў. "Мы настроеныя на адстойванне гэтага памяшкання да канца — і праз суды, і іншымі спосабамі", — заявіў палітык.

«За гэта памяшканне мы змагаемся і ўжо куды-нікуды пэўныя паперы накіравалі. І яшчэ рыхтуем, і будзем накіроўваць. І, як я бачу, цяпер сітуацыя на 50% — за тое, што мы можам застацца, і 50% — за тое, што нас могуць выселіць. Я думаю, што за гэты месяц мы будзем ведаць сітуацыю больш-менш канкрэтна», — прыводзіць словы Рыгора Кастусёва «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Тым не менш, палітык пачаў шукаць памяшканне для магчымай новай сядзібы. Ён не размаўляў з гаспадарамі адпаведных памяшканняў, і невядома, якой будзе іх рэакцыя на просьбу здаць офіс апазіцыйнай партыі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, гарадскія ўлады не хочуць працягваць Партыі БНФ дамову арэнды на офіс, які партыя здымае на праспекце Машэрава ў Мінску. Тэрмін ранейшай дамовы сканчаецца 1 красавіка.

Как вам новость?