ПБНФ просіць перанесці суд аб сваім высяленні

14.06.2011 15:00
Архив Редакция

Партыя БНФ 13 чэрвеня папрасіла перанесці разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне гаспадарчага суда Мінску па іску ЖРЭА аб яе высяленні з офіса. "Старшыня партыі цяпер знаходзіцца ў ад'ездзе, яго намеснік захварэў, таму 13 чэрвеня мы падалі хадайніцтва аб пераносе пасяджэння на тыдзень", — паведаміў сябра сойму ПБНФ Вадзім Канапацкі.

Рашэнне па хадайніцтве суд прыме ў аўторак, 14 чэрвеня. Разам з тым палітык не выключыў, што разгляд скаргі адбудзецца нават пры адсутнасці ў судзе прадстаўнікоў партыі, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Партыя БНФ можа перанесці сваю сядзібу з Мінску ў іншы горад Беларусі. «З улікам таго, што ні ўлада, ні прадпрымальнікі не хочуць даць нам офіса, будзе прымацца рашэнне. Магчыма, будзем шукаць юрыдычны адрас за межамі Мінску. Важна, каб партыя захавала рэгістрацыю», — паведаміў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

Как вам новость?