ПБНФ: улады не вызначыліся з датай выбараў

21.07.2010 16:06
Архив Редакция

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што беларускія ўлады канчаткова яшчэ не вызначыліся з датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у краіне. "Я думаю, што пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў збіраецца 7 верасня, каб прыняць рашэнні, па якіх рашэнні яшчэ не прынятыя", - сказаў Віктар Івашкевіч.

«Сказаць, што дэпутаты жалезна назавуць дату прэзідэнцкіх выбараў, я не бяруся», — дадаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, перадае «Беларускі партызан».

Віктар Івашкевіч таксама лічыць, што канчатковае рашэнне залежыць ад наяўнасці або адсутнасці фінансаў. «Усё залежыць ад таго, наколькі на прэзідэнцкую кампанію будзе хапаць ці не хапаць грошай. Паехалі прадаваць еўрабонды — не прадалі; збіраюцца прадаваць «Беларуськалі» кітайцам — наколькі гэта хуткая працэдура, цяжка сказаць. Улады яшчэ самі не ведаюць, калі будуць праводзіць выбары» , — сказаў апазіцыйны палітык.