ПБНФ выступіла супраць байкоту выбараў

18.06.2010 10:36
Архив Редакция

Партыя БНФ выступае супраць байкоту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў. "Байкот — гэта своеасаблівая форма ўдзелу ў выбарах, гэта не менш актыўная праца, чым сам ўдзел у іх, — сказаў намеснік старшыні ПБНФ. — Я лічу, калі байкот і трэба было аб'яўляць, то гэта трэба было рабіць яшчэ год таму".

«Партыя БНФ выступае за актыўны ўдзел у будучай прэзідэнцкай кампаніі. Гэта рашэнне адпавядае мэтам, якія ставіць перад сабой партыя, — абараняць інтарэсы насельніцтва. Удзел у выбарах дапамагае данесці да насельніцтва свае погляды па розных пытаннях развіцця грамадства», — цытуе апазыцыйнага палітыка БелаПАН.

Акрамя таго, каментуючы рашэнне кіраўніцтва Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ пра байкот выбараў, Рыгор Кастусёў заявіў аб тым, што няўдзел у выбарах прыводзіць да таго, што партыя перастае ўдзельнічаць у палітычным жыцці грамадства. «Пра яе проста паступова забудуць», — рэзюмаваў намеснік старшыні партыі.

Как вам новость?
Головоломки