ПБНФ: хуткія падзеі могуць стаць ключавымі для лёсу Беларусі

04.08.2010 16:31
Архив Редакция

Падзеі найбліжэйшага часу могуць стаць ключавымі для лёсу Беларусі, таму беларусы павінны ўсімі сіламі адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. Пра гэта гаворыцца ў звароце Партыі БНФ. "Аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе краінай ужо 16 гадоў, падвёў краіну да краю сур'ёзных эканамічных і палітычных праблемаў, якія пагражаюць крахам яго сістэме кіравання", — гаворыцца ў звароце ПБНФ.

На думку кіраўніцтва апазіцыйнай партыі ў цяперашніх уладаў ёсць магчымасць утрымацца пры ўладзе. «Ягоны (Аляксандра Лукашэнкі) шанец захавання аднаасобнай ўлады — гэта далейшы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі, перш за ўсё ў карысць Крамля і расійскіх алігархаў, узмацненне палітычных і эканамічных рэпрэсіяў супраць уласнага народа», — адзначаецца ў звароце партыі.

Як заяўляе кіраўніцтва партыі БНФ, адказнасць за складаную эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне ляжыць на дзейным прэзідэнце Беларусі Аляксандры Лукашэнку і таму «ён павінен быць адхілены ад улады як мага хутчэй».

«Гэтая задача патрабуе надзвычайных намаганняў, здольнасці аб’ядноўвацца і працаваць ахвярна, смеласці перад непазбежнымі рэпрэсіямі. Таму не дзіўна, якой прывабнай можа быць думка, што «Расія зменіць рэжым», вызваліўшы беларусаў ад цяжкай барацьбы», — гаворыцца ў звароце.

Тым не менш, кіраўніцтва партыі лічыць, што рабіць стаўкі на Расію ў такой справе — безадказна. «»Дэмакратызацыя» ў стылі Крамля — замена Лукашэнкі 1.0 на Лукашэнку 2.0 (версія адрэдагаваная і ўпрыгожаная для задавальнення Захаду) — будзе працягам такой жа палітыкі дэградацыі, толькі з дэмакратычнымі дэкарацыямі. Няма нічога больш цынічнага, ілжывага і камічнага, чым Крэмль, занепакоены дэмакратыяй у суседніх краінах», — гаворыцца ў звароце ПБНФ.

Как вам новость?
Головоломки