Пецярбургскія камуністы правялі мітынг у падтрымку Лукашэнкі

21.07.2010 15:02
Архив Редакция

20 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу (Расія) мясцовыя актывісты Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі правялі мітынг каля будынка філіяла тэлеканала НТВ. Яны выступілі супраць паказу фільмаў «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2» пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. З іхніх словаў, гэтыя фільмы з'яўляюцца паклёпам на беларускага лідара.

Мітынг пачаўся на паўгадзіны пазней запланаванага часу. У асноўным, ля офісу НТВ сабраліся як партыйцы, так і тыя пенсіянеры, якія ім спачуваюць. Перад пачаткам мітынгу, яны ў падрабязнасцях абмеркавалі знешнюю і ўнутраную палітыку Расіі, канал НТВ і прысутных журналістаў, перадае Росбалт.

Мітынгоўцы абвінавацілі канал НТВ у падрыве расійска-беларускіх адносінаў і выступілі за неадкладнае стварэнне саюза дзвюх краін на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелаПАН.

Сакратар ячэйкі КПРФ Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбургу Аляксандр Кондураў заявіў, што гэты мітынг у абарону Лукашэнкі не апошні. Ён падверг рэзкай крытыцы НТВ, назваўшы фільмы «цэбарамі памыяў на прэзідэнта брацкай краіны».

Як паведамляў Тэлеграф, 4 ліпеня, расійскі тэлеканал НТВ паказаў фільм пад назвай «Хросны бацька», у якім беларускія ўлады абвінавачваюцца ў датычнасці да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў: Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадскага і Анатоля Красоўскага. У адказ афіцыйны Мінск абвінаваціў расійскія тэлеканалы ў дыскрэдытацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

16 ліпеня канал НТВ у спецыяльным выпуску праграмы «ЧП. Расследование» паказаў працяг дакументальнага фільма «Хросны Бацька». «Што яшчэ вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць?!», — абвяшчаў рэкламны відэа-ролік, які анансуе другую серыю скандальнага фільма.

Как вам новость?
Головоломки