Пецярых анархістаў вызвалілі без прад'яўлення абвінавачанняў

13.09.2010 12:04
Архив Редакция

12 верасня са следчага ізалятара вызвалілі пяцёх анархістаў, затрыманых 3 верасня ў ходзе расследавання інцыдэнту каля расійскай амбасады ў Мінску. На волю выйшлі Антон Лапцёнак, Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна і Аляксей Жынгероўскі. Нікому з арыштаваных ніякія абвінавачанняў не прад'яўлялі.

Між тым пад арыштам застаюцца Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч і затрыманыя 8 верасня Тацяна Семінішчава, Уладзімір Валодзін і Аляксандр Бугаёў. Аляксандра Францкевіча, які прызнаўся ў нападзе на следчы ізалятар на вуліцы Акрэсціна, перавялі ў Салігорск. 14 верасня яго справу павінны перадаць у пракуратуру, паведамляе «Беларуская Індымедыя».

Акрамя таго, як раней паведамляў Тэлеграф, 8 верасня ў сябе дома быў затрыманы актывіст «Правага Альянсу» Ігар Чапіга. Падставай для затрымання маладога чалавека сталіся абвінавачанні ў датычнасці да нядаўняй атакі «кактэйлем Молатава» на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна. Дома ў актывіста міліцыя правяла ператрус, а крыху пазней следчы дапытаў затрыманага.

Раней па падазрэнні ў дачыненні да дадзенага інцыдэнту міліцыя таксама затрымала кіраўніка мінскай гарадской арганізацыі «Беларускай партыі Свабоды» Сяргея Папова.

Как вам новость?